Беларуская Служба

У Польшчы моляцца за каталіцкі касцёл на ўсходзе

10.12.2023 14:37
У касцёлах па ўсёй Польшчы збіраюцца сродкі для дапамогі каталікам у краінах, за ўсходняй мяжой Польшчы.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneMarijus Auruskevicius/ Shutterstock

У нядзелю, 10 снежня, у Каталіцкай царкве Польшчы праходзіць Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі каталіцкаму касцёле на ўсходзе, які адзначаецца ў другую нядзелю Адвэнту, літургічнага перадкаляднага перыяду.

У касцёлах па ўсёй Польшчы збіраюцца сродкі для дапамогі каталікам у краінах, за ўсходняй мяжой Польшчы. Генеральны сакратар Канферэнцыі біскупаў Польшчы біскуп Артур Мізіньскі лічыць, што дапамога братам, якія жывуць у нястачы, ляжыць у аснове вучэння каталіцкага касцёла:

-Гэты дзень звяртае ўвагу ўсіх нас, каталікоў у Польшчы, і заклікае да таго, каб злучыцца ў малітве за нашых братоў і сясцёр, якія жывуць за ўсходняй мяжой, і дзяліцца з імі тымі матэрыяльнымі сродкамі, якія мы можам перадаць і якія там вельмі патрэбныя.

Сёлета Група дапамогі касцёлу на ўсходзе рэалізавала 194 просьбы на суму больш за за 680 млн еўра. Гэта, у прыватнасці, перавозкі з гуманітарнай дапамогай ва Украіну і дапамога на месцы, у тым ліку дзецям і моладзі ў Беларусі, Грузіі і Казахстане. У гэтым годзе дапамога таксама трапіць у Арменію.

Адметна, што ў цяперашні час у каталіцкіх парафіях і манастырах за ўсходняй мяжой Польшчы служаць 782 ксяндзы, 213 манашак і 37 манахаў з Польшчы.

iar/ez