Нелегалы хацелі пераправіцца праз раку Лясную Праву. Трое еменцаў і двое сірыйцаў затрыманыя, трох чалавек вярнулі ў Беларусь.
Замежнікі таксама спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу на ўчастку памежнай заставы ў Чарэмхы. Яны кідалі галіны дрэваў у польскія патрулі.
У лістападзе выяўлена прыкладна 1,5 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Сёлета ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць прыкладна 26 тысяч чалавек з больш чым з 50 краін свету.
Напружаная сітуацыя назіраецца на мяжы са Славакіяй. За апошнія суткі супрацоўнікі памежнай службы праверылі 12,8 тысяч чалавек і 6,2 тысячы транспартных сродкаў.
З 4 кастрычніка Польшча аднавіла часовы памежны кантроль на мяжы з гэтай краінай. З таго часу супрацоўнікі памежнай службы праверылі 808 тысяч чалавек і 348 тысяч транспартных сродкаў на маршруце са Славакіі ў Польшчу.
Людзі або транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу са Славакіяй, адбіраюцца для праверкі на падставе аналізу рызыкі. Мэта ўвядзення памежнага кантролю - недапушчэнне нелегальнай міграцыі з Балканскага шляху.
Праверкі праводзяцца на ўязным напрамку - на 17 аўтамабільных, трох чыгуначных і двух пешаходных пераходах. Падарожнікам неабходна памятаць аб наяўнасці праязных дакументаў - пасведчання асобы або пашпарта.
Часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй дзейнічае да 2 студзеня.
ПР/юл