Беларуская Служба

Урад Матэвуша Маравецкага не атрымаў вотуму даверу Сейма

11.12.2023 16:49
За галасавалі толькі дэпутаты кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі прадстаўляе дэпутатам праграму дзейнасці Рады міністраў з просьбай прагаласаваць за вотуму даверуPAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выступіў з праграмнай прамовай у Сейме. Кіраўнік ураду сказаў, што пасаду прэм’ер-міністра можна займаць пэўны тэрмін, а служэнне Польшчы — абавязак назаўжды.

Матэвуш Маравецкі выказаў перакананне, што праект, які ён прадстаўляе, мусіць перамагчы. Ён адзначыў, што гэтага можа не адбыцца сёння ў Сейме, але заявіў, што будзе дамагацца гэтага ўсімі сіламі.

Галасаванне па вотуме даверу было прызначанае на 15.00, але адбылося а 16.30. Больш за гадзіну прэм'ер адказваў на пытанні дэпутатаў. У галасаванні прынялі ўдзел 456 дэпутатаў. Абсалютная большасць складала 229 галасоў. За вотум даверу ўраду прэм'ер-міністра прагаласавалі 190 дэпутатаў, 266 былі супраць, ніхто не ўстрымаўся.

Адсутнасць вотуму даверу для ўрада Маравецкага азначае, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначэнне ўрада пераходзіць да Сейму. Гэта другі канстытуцыйны крок, падчас якога парламент абірае прэм’ер-міністра і прапанаваных ім чальцоў Рады міністраў.

Вылучыць кандыдата ў прэм'еры могуць не менш за 46 дэпутатаў. Кандыдатам ад Сейму на прэм'ера з'яўляецца лідар партыі «Грамадзянская кааліцыя» Дональд Туск.

ПР/юл