Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: Я прымаю крытыку, а паклёпнікам дарую

12.12.2023 07:53
«Я прымаю крытыку, нават неабгрунтаваную, як пакаянне за свае грахі і дарую паклёпнікам», – заявіў «Факту» еўрадэпутат Радаслаў Сікорскі ў сувязі з абурэннем палітыкаў ПіС яго кандыдатурай на пасаду кіраўніка Міністэрства замежных спраў.
Radosław Sikorski
Radosław SikorskiAleksiej Witwicki / Forum

Падчас галасавання ў панядзелак Сейм не выказаў вотум даверу ўраду прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага. Сейм пераняў ініцыятыву адносна выбараў прэм’ер-міністра і ўраду. У рамках другога канстытуцыйнага кроку ён абраў старшыню PO Дональда Туска прэмʼер-міністрам. За прагаласавалі 248 дэпутатаў, супраць быў 201, устрымаўся ніхто.

Раней, у пятніцу, Дональд Туск правёў у сваім кабінеце сустрэчу з кандыдатамі ў будучыя міністры. Падчас канферэнцыі Туск прызнаў, што еўрадэпутат Радаслаў Сікорскі зʼяўляецца кандыдатам на пасаду міністра замежных спраў. Сікорскі ўжо быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Дональда Туска ў 2007-2014 гадах. Ён зʼяўляецца дэпутатам Еўрапарламента з 2019 года.

Гэтую кандыдатуру палітыкі ПіС сустрэлі з абурэннем. Фогель, які ў папярэднім скліканні Сейма ўзначальваў камітэт па замежных справах, заявіў, што «з усіх дрэнных і сумнеўных кандыдатаў, з якіх павінен быў выбіраць Дональд Туск, кандыдатура Радаслава Сікорскага, безумоўна, найгоршая». У сваю чаргу еўрадэпутат ад PiS Беата Шыдла заявіла, што «ставіць гэтага чалавека кіраўніком МЗС шкодзіць польскім адносінам у NATO».

«Факт» пацікавіўся ў Сікорскага, што ён думае пра крытыку ў свой адрас. «Я прымаю крытыку, нават неабгрунтаваную, як пакаянне за свае грахі, а паклёпнікам дарую», – сказаў еўрадэпутат. «Тым, хто цікавіцца праўдай пра знешнюю палітыку ў 2007-2014 гадах, рэкамендую кнігу «Польшча можа быць лепш»», – дадаў ён.

PAP/вх