Беларуская Служба

Дональд Туск выступае з праграмнай прамовай: Адновім нармальнасць у грамадскім жыцці

12.12.2023 11:03
Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што адной з найважнейшых задачаў ягонага ўраду будзе аднаўленне нармальнага польскага грамадскага жыцця. Дональд Туск выступае ў Сейме з праграмнай прамовай сфармаванага ім ураду.
Donald Tusk
Donald Tusk TomaszKudala/Shutterstock

Прэм'ер-міністр прапанаваў назваць цяперашні ўрадавы альянс «кааліцыяй 15 кастрычніка». Ён падкрэсліў, што адна з галоўных мэтаў гэтай кааліцыі – «вярнуць людзям праўду».

Дональд Туск заявіў, што настаў час супрацьстаяць глыбокім расколам у грамадстве. Ён заклікаў да дзеяння ўсіх – прыхільнікаў сваёй партыі і выбарцаў ПіС. «Важна рэалізаваць гэта ў адпаведнасці з законам», – адзначыў Дональд Туск.

Прэм’ер-міністар Дональд Туск звярнуўся да ўсіх дэпутатаў з заклікам супрацоўнічаць на карысць краіны. «Справа ў тым, каб у Польшчы было месца для прадстаўнікоў усіх палітычных опцый. Справа ў тым, каб мы маглі бяспечна адрознівацца ў гэтыя цяжкія часы», – падкрэсліў прэмʼер-міністр, прадстаўляючы ў Сейме выступ кіраўніка ўрада.

Ён сказаў, што адной з найважнейшых задач ягонага ўраду будзе адбудова нацыянальнай супольнасці. Для гэтага трэба, перш за ўсё, выконваць Канстытуцыю і польскія законы. Гэта тычыцца ўсіх без выключэння, адзначыў палітык. Ён дадаў, што менавіта спроба знайсці кампраміс па пытаннях, якія нас разʼядноўваюць, прывяла да стварэння кааліцыі, якая складае яго ўрад.

Галасаванне па вотуме даверу ўраду Дональда Туска прызначанае на 16.00.

Прывядзенне ўрада Дональда Туска да прысягі прэзідэнтам Анджэем Дудам адбудзецца заўтра (13.12) а 9:00 раніцы ў прэзідэнцкім палацы.

IAR/вх