«Я больш не магу слухаць палітыкаў, якія кажуць пра тое, што яны стаміліся ад сітуацыі (вайны) ва Украіне. Яны кажуць прэзідэнту (Украіны) Зяленскаму, што яны стаміліся ад сітуацыі».
Паводле яго слоў, напад на Украіну – гэта «напад на ўсіх нас». Прэмʼер-міністр заклікаў адзіным голасам гаварыць пра Украіну, якая, на яго перакананне, павінна абʼяднаць палякаў.
«Задача Польшчы, новага ўрада і ўсіх нас – гучна і цвёрда патрабаваць ад заходняй супольнасці рашучасці дапамагчы Украіне. Я буду рабіць гэта з першага дня», – запэўніў Туск.
Новы кіраўнік ураду дадаў, што дапамога Польшчы Украіне вельмі важная, але ў той жа час адзначыў, што Варшава павінна быць настойлівай, калі гаворка ідзе, у прыватнасці, пра інтарэсы польскіх фермераў.
«Але мы павінны памятаць, за што ідзе вайна. Што ўкраінцы змагаюцца за нешта надзвычай важнае, што іх бітва пачалася на Майдане, што яны змагаюцца за тое, каб далучыцца да супольнасці заходняга свету. Яны хочуць, каб Украіна была дэмакратычнай, прававой дзяржавай., як заходнія краіны. І яны цяпер за гэта змагаюцца», – падкрэсліў Туск.
Прэмʼер Польшчы паведаміў, што неўзабаве паляціць у Брусель, спадзеючыся пераканаць саюзнікаў абараніць дэмакратычныя каштоўнасці і Украіну ад расейскай агрэсіі.
«Толькі адзіны Захад можа дапамагчы Украіне перамагчы ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці», – рэзюмаваў Туск.
Паводле onet.pl/rp.pl/вх