Беларуская Служба

Групоўка «Канфедэрацыя» прыпыніла членства дэпутата Гжэгажа Браўна ў партыйным клубе

13.12.2023 16:03
Гэта пакаранне за ўчорашні інцыдэнт, калі Браўн з дапамогай парашковага вогнетушыцеля пагасіў ханукальныя агні ў Сейме.
       (   ). 12.12.2023 .
Гжэгаж Браўн пагасіў вогнетушыцелем самвалічныя ханукальныя свечы (Браўн у сярэдзіне здымка). 12.12.2023 г.Фота: PAP/Marcin Obara

Сустаршыня «Канфедэрацыі» Славамір Менцэн паведаміў у сацыяльных сетках аб пакаранні Гжэгажа Браўна. Ён напісаў, што Гжэгажу Браўну таксама забаронена выступаць з трыбуны Сейма.

Менцэн таксама падкрэсліў, што партыя сама будзе вырашаць, хто ўваходзіць у яе клуб. Такім чынам ён адрэагаваў на прапановы, якія з'явіліся ў СМІ пасля ўчорашняга інцыдэнту, што «Канфедэрацыя» павінна выдаліць з клуба Гжэгажа Браўна. «Мы не дазволім нікому шантажаваць сябе ў гэтай справе, нават калі стаўкай будзе месца ў прэзідыуме Сейма для Кшыштафа Босака», – напісаў Славамір Менцэн на партале X.

Акруговая пракуратура ў Варшаве ўзбудзіла следства адносна ўчорашніх падзеяў у Сейме з удзелам дэпутата Браўна. Пасля інцыдэнту спікер Сейма Шыман Галоўня выключыў Гжэгажа Браўна з паседжання палаты. Палітык таксама пазбаўлены паловы дэпутацкага заробку цягам трох месяцаў.

IAR/нг

Праграмная прамова Туска ў ценю скандалу: дэпутат Гжэгаж Браўн патушыў ханукальныя свечкі. Хто гэты дэпутат?

13.12.2023 10:46
Гжэгаж Браўн загасіў парашковым вогнетушыцелем ханукальныя свечкі, якія стаялі ў калідоры Сейму. Дэпутата выключылі з працэсу, наклалі на яго найвышэйшы штраф, а Канцылярыя Сейму накіруе запыт у пракуратуру.