Беларуская Служба

Варшаўскі ўніверсітэт прыняў рэкамендацыі па выкарыстанні штучнага інтэлекту

14.12.2023 16:01
Хуткае развіццё гэтага інструмента аказалася важнай праблемай адукацыі. 
.
.фота: Pixabay.com/GDJ

Рада па адукацыі Варшаўскага ўніверсітэту прыняла пастанову аб выкарыстанні сродкаў штучнага інтэлекту ў навучальным працэсе. Правілы тычацца, сярод іншага: выкарыстанне ШІ пры падрыхтоўцы дыпломных і выпускных работ, а таксама правілаў яго выкарыстання ў ходзе навучання.

Згодна з новым палажэннем, выкарыстанне штучнага інтэлекту для падрыхтоўкі дыпломнай працы цяпер патрабуе ўзгаднення гэтага пытання паміж навуковым кіраўніком і студэнтам, які рыхтуе дыпломную працу. Дамоўленасці таксама закрануць аб'ём і методыку выкарыстання сродкаў штучнага інтэлекту пры стварэнні дыпломных матэрыялаў.

Кіраўнікі дыпломных работ у Варшаўскім універсітэце таксама абавязаны сачыць за тым, як і ў якой ступені студэнты выкарыстоўваюць штучны інтэлект, і правяраць іх прагрэс. Выкарыстанне чат-ботаў і метады іх выкарыстання павінны быць дакладна апісаны і пазначаны ў кожнай працы – ва ўводзінах або ў раздзеле аб метадах даследавання.

Універсітэцкая рада па адукацыі забараніла выкарыстоўваць інструменты штучнага інтэлекту падчас пісьмовых экзаменаў – калі толькі экзаменатар не вырашыць інакш або гэта не вынікае са зместу экзамінацыйных заданняў.

Варшаўскі ўніверсітэт – чарговы польскі ўніверсітэт (у тым ліку пасля Універсітэту імя Казмінскага), які падрыхтаваў рэкамендацыі адносна выкарыстання штучнага інтэлекту ў навучальным працэсе. Хуткае развіццё гэтага інструмента аказалася важнай праблемай адукацыі. Выкладчыкі былі занепакоеныя ростам колькасці студэнтаў, якія выкарыстоўваюць ChatGPT пры падрыхтоўцы выпускных і дыпломных работ. ChatGPT становіцца ўсё больш і больш дасканалым. У прыватнасці, ён ужо закончыў навучанне на першым курсе ў Гарвардскім універсітэце (ЗША) з сярэднім балам 3,34.

ав