Беларуская Служба

У Сейме Польшчы зноў запалілі ханукальныя свечкі

14.12.2023 18:02
У аўторак днём дэпутат «Канфедэрацыі» Гжэгаж Браўн узяў вогнетушыцель, які стаяў у калідоры Сейма, падышоў да ханукальных свечак і патушыў іх, сарваўшы цырымонію.
.
. PAP/Tomasz Gzell

У чацвер пасля абеду ў Сейме Польшчы зноў запалілі ханукальныя свечкі, якія ў аўторак са скандалам патушыў дэпутат «Канфедэрацыі» Гжэгаж Браўн. Ва ўрачыстасці ўдзел прынялі прэзідэнт Анджэй Дуда і спікер Сейму Шымон Галоўня разам з Прэзідыюмам Сейму. Сёння ханукія стаіць у залі Сейму за бар'екамі.

У аўторак днём дэпутат «Канфедэрацыі» Гжэгаж Браўн узяў вогнетушыцель, які стаяў у калідоры Сейма, падышоў да ханукальных свечак і патушыў іх, сарваўшы цырымонію, прысвечаную габрэйскаму святу Ханука, якая праходзіла ў Сейме. Падчас яўрэйскага свята запальваюць свечкі на ханукіі. Такія ўрачыстасці адбываюцца ў Сейме ўжо 17 гадоў.

На ўрачыстасць прыйшлі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый, акрамя «Канфедэрацыі». Яе лідары лічаць, што ў польскім Сейме не павінна святкавацца яўрэйскае свята.

ав