Беларуская Служба

Інфляцыя ў лістападзе дасягнула 6,6%

15.12.2023 15:07
У першым квартале наступнага года гэты паказчык павінен апусціцца ніжэй за 5%.
Ілюстрацыя shutterstock/ bodnar.photo

Гадавая інфляцыя ў Польшчы лістападзе склала 6,6%, – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта крыху вышэй за папярэднюю ацэнку. У параўнанні з папярэднім месяцам цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі ў Польшчы ў гадавым вымярэнні выраслі на 0,7%.

Якуб Рыбацкі з Польскага эканамічнага інстытуту паведаміў, што ў лістападзе інфляцыя заставалася стабільнай:

- Базавая інфляцыя, якая не ўключае цэны на прадукты харчавання і энерганосьбіты, знізілася больш рэзка, з 8,0 да 7,6%. Гэта вынік больш нізкіх тэмпаў росту цэнаў на адзенне, жыллё і ахову здароўя. Пры гэтым цэны на паслугі па-ранейшаму дынамічна растуць, вельмі моцна растуць цэны ў гасцініцах, рэстаранах, навучальных установах.

Паводле эканаміста, у снежні інфляцыя дасягне прыкладна 7%. Гэта будзе звязана з цэнамі на энерганосьбіты.

У першым квартале наступнага года гэты паказчык павінен апусціцца ніжэй за 5%.

iar/эж