«Праца над новымі правіламі будзе накіраваная на сістэму фінансавай адказнасці вернікаў за свае цэрквы», заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.
- Мы ўпарадкуем гэтае пытанне ў абыход лішніх эмоцыяў, культурна. Распрацоўкі будуць накіраваныя на стварэнне сістэмы фінансавай адказнасці вернікаў за свае цэрквы. Гаворка ідзе пра добраахвотны падатковы вылік грамадзян, зацікаўленых у падтрымцы сваёй царквы. Гэта мусіць быць рашэнне вернікаў, а не рашэнне дзяржавы.
Міжведамасная каманда зменіць сістэму фінансавання Царкоўнага фонду, у тым ліку правілы фінансавання пенсійнага забеспячэння святароў.
Туск падкрэсліў, што змены будуць узгадняцца таксама з паасобнымі цэрквамі.
яс