«У сувязі з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Польшча аб прыпыненні фінансавання грамадскіх СМІ я прыняў рашэнне паставіць у ліквідацыю кампаніі Telewizja Polska S.A., Polskie Radio S.A. і Polska Agencja Prasowa S.A. У сітуацыі, якая склалася, такія дзеянні дазволяць забяспечыць бесперапынную дзейнасць гэтых арганізацыяў, правесці неабходную рэструктурызацыю і не дапусціць звальнення супрацоўнікаў з-за недахопу фінансавання. Стан ліквідацыі можа быць адменены ў любы час», – напісаў у заяве Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Бартламей Сянкевіч.
Прэзідэнт Анджэй Дуда адмовіўся падпісваць закон, у якім гаварылася аб выдзяленні сродкаў на грамадскія СМІ, з-за таго, што, паводле прэзідэнта, змена кіраўніцтва названых арганізацыяў адбылося з парушэннем законаў.
яс