Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць заражэнняў COVID-19, грыпам і РСВ

28.12.2023 17:01
Доктар Эрнэст Кухар заклікаў прывівацца ад вірусных захворванняў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лекар-спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Эрнэст Кухар(Ernest Kuchar) паведаміў, што ў Польшчы расце колькасць заражэнняў COVID-19, грыпам і РСВ (рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус чалавека). У групе рызыкі цяжкай плыні гэтых вірусных захворванняў – людзі сталага ўзросту і самыя маленькія дзеці:

- Зараз амбулаторыі педыятрычных аддзелаў у польскіх шпіталях запоўненыя.

Доктар Эрнэст Кухар заклікаў прывівацца ад вірусных захворванняў, асабліва калі мы знаходзімся ў групе рызыкі. Ён падкрэсліў, што гэта прафілактычная мера, якая дазваляе «падрыхтавацца» да магчымай інфекцыі.

IAR/аз