Спецыяліст па інфекцыйных захворваннях доктар медыцынскіх навук Эрнэст Кухар паведаміў, што ў Польшчы расце колькасць выпадкаў заражэння SARS-CoV-2, грыпам і рэспіраторнымі захворваннямі. Некаторым пацыентам патрабуецца шпіталізацыя, і тэрапеўтычныя аддзяленні многіх бальніц краіны поўнасцю запоўнены.
Доктар Кухар падкрэсліў, што ў групе рызыкі па цяжкасці згаданых вірусных захворванняў знаходзяцца пажылыя людзі і маленькія дзеці.
Цяпер у бальніцах знаходзіцца шмат дзяцей з цяжкімі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі.
Лекар таксама заклікаў не адкладваць вакцынацыі супраць вірусных захворванняў, асабліва калі пацыент знаходзіцца ў групе рызыкі. Ён падкрэсліў, што гэта прафілактычная мера, якая дапаможа падрыхтавацца да барацьбы з інфекцыяй.
вс