Беларуская Служба

У перыяд Новага года польская паліцыя ўзмацняе праверкі

29.12.2023 22:01
Агульнапольскі рэйд працягнецца з пятніцы 29 снежня да панядзелку 1 студзеня.
Польскія дарожныя паліцэйскія падчас службы фота: lubuska.policja.gov.pl

У перыяд Новага года каля 4 тыс. 500 польскіх дарожных паліцэйскіх ажыццяўляе кантроль за бяспекай дарожнага руху. Асаблівая ўвага звяртаецца на цвярозасць кіроўцаў. Агульнапольскі рэйд працягнецца з пятніцы 29 снежня да панядзелку 1 студзеня.

Галоўнае ўпраўленне паліцыі Польшчы паведаміла, што ў мінулым годзе дарожныя паліцэйскія праверылі цвярозасць кіроўцаў больш за 12 млн 450 тыс. разоў. Больш за 104 тыс. вадзіцеляў кіравалі транспартным сродкам пад уплывам алкаголю ў рознай ступені ап’янення.

вс