Беларуская Служба

Вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны вядуць пошук аб'екта, які парушыў паветраную прастору Польшчы

30.12.2023 11:02
Мэта пошуку – канчаткова пацвердзіць, што ніводнага элемента абʼекта на тэрыторыі Польшчы няма.
    ,        .
Мэта пошуку – канчаткова пацвердзіць, што ніводнага элемента аб'екта на тэрыторыі Польшчы няма.PAP/Darek Delmanowicz

Каля 480 вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны будуць задзейнічаныя ў суботні пошук магчымых элементаў аб'екта, які парушыў паветраную прастору Польшчы. Аперацыі пройдуць на паўднёвы ўсход ад Замасця.

Аператыўнае камандаванне Відаў узброеных сіл растлумачыла, што мэта пошуку – канчаткова пацвердзіць, што ніводнага элемента абʼекта на тэрыторыі Польшчы няма.

Генеральны штаб Войска Польскага паведаміў, што ў пятніцу раніцай з боку мяжы з Украінай адбылося парушэнне паветранай прасторы Польшчы абʼектам, які менш чым праз тры хвіліны пакінуў тэрыторыю Польшчы. «Мы ідэнтыфікуем гэта як расійскую крылатую ракету», – паведаміў Генштаб Войска Польскага.

Як падкрэслівалася, «увесь час траекторыя палёту ракеты адсочвалася радыёлакацыйнымі сістэмамі, як польскімі, так і саюзніцкімі».

«Сістэмы СПА заставаліся гатовымі да ўжывання. Акрамя таго, самалёты F-16, якія патрулявалі тэрыторыю, былі накіраваныя ў раён перасячэння ракетай паветранай прасторы Польшчы. Акрамя таго, у мэтах праверкі даных радыёлакацыйных сістэм сілы і сродкі сухапутных войскаў, ваенна-паветраных сіл і войскаў тэрытарыяльнай абароны накіраваны на адсочванне траекторыі палёту абʼекта на зямной паверхні», – паведамілі ў Генштабе.

У пятніцу ў Бюро нацыянальнай бяспекі адбылася нарада з удзелам, у тым ліку, прэзідэнта Анджэя Дуды, віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняк-Камыша, начальнік Генеральнага штабу генерала Веслава Кукулы і аператыўнага камандуючага Узброенымі сіламі генерала Мацея Клішы. Сустрэча была скліканая ў сувязі з інфармацыяй аб парушэнні паветранай прасторы Польшчы неапазнаным лятаючым абʼектам, які ўвайшоў у паветраную прастору Польшчы з Украіны ў раёне Замасця.

ав

Ракетай, якая зайшла на тэрыторыю Польшчы з Украіны, хутчэй за ўсё была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101

29.12.2023 19:42
Гэтыя ракеты запускаюцца ў тым ліку са стратэгічных бамбавікоў Ту-95.

Спрацавалі як польскія сістэмы, так і сістэмы нашых саюзнікаў – міністр абароны пра расійскую ракету ў паветранай прасторы Польшчы

29.12.2023 20:09
Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў «зладжанае супрацоўніцтва» і абмен інфармацыяй паміж урадам і прэзідэнтам Польшчы.