У сваім навагоднім тэлезвароце прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск падзякаваў палякам за мінулы год, які, паводле яго, «быў складаным, поўным эмоцыяў і спрэчак».
«Гэта быў таксама год грамадзянскага абуджэння і трыумфу дэмакратыі», – падкрэсліў кіраўнік польскага ўраду:
– Нам удалося пабіць рэкорд яўкі на выбарах. Мінулыя месяцы навучылі нас, што немагчымае становіцца магчымым.
«Наша Радзіма адродзіцца як сучасная, моцная дзяржава»- адзначыў у сваім навагоднім звароце прэм’ер Польшчы.
IAR/аз