Палітык адзначыў, што ў Еўропе ёсць краіны, якія ўсё яшчэ эканамічна супрацоўнічаюць з Беларуссю.
Анджэй Галіцкі падкрэсліў, што спіс беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі, павінен быць пашыраны, каб пакараць рэжым за рэпрэсіі супраць уласнага народа. Жорсткія санкцыі супраць рэжыму ў Мінску таксама не дазволяць Расійскай Федэрацыі абысці абмежаванні.
«Беларусь дапамагае Расіі і зʼяўляецца не толькі партнёрам, які практычна і эканамічна падтрымлівае Пуціна, але і ўдзельнічае ў гэтай вайне. У нас былі пытанні навучання, пытанні выкрадання людзей – я думаю пра ўкраінскіх дзяцей, якіх перавезлі ў Беларусь. Расія і Беларусь павінны быць разам у гэтых санкцыйных пакетах», – сказаў Анджэй Галіцкі.
Польскія еўрадэпутаты патрабуюць узмацнення санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі за саўдзел у нападзе Расіі на Украіну. Дэпутаты з камітэта па замежных справах лічаць, што абмежаванні ў дачыненні да Беларусі павінны ўводзіцца аналагічныя тым, што ёсць у дачыненні да Расіі.
З моманту нападу на Украіну ў лютым мінулага года ЕС увёў 12 пакетаў санкцый у дачыненні да Расіі і тры пакеты ў дачыненні да рэжыму ў Мінску. Акрамя таго, ЕС наклаў абмежаванні на беларускія ўлады за жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзян.
IAR/вх