Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць на напад на Украіну на зразумелай Расіі мове

03.01.2024 09:47
«Гэтая мова прадугледжвае ўвядзенне далейшых санкцый».
Radosław Sikorski
Radosław Sikorski Photo: PAP/Adam Warżawa

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць, што на напад на Украіну прэба адказаць на «мове», якую зразумее Расія. Аб гэтым кіраўнік МЗС напісаў на платформе Х.

«Гэтая мова прадугледжвае ўвядзенне далейшых санкцый, каб перашкодзіць Расіі вырабляць зброю з кантрабандных кампанентаў, і перадачу зброі далёкага дзеяння Украіне, што дазволіць ліквідаваць расійскія ракетныя ўстаноўкі і камандныя пункты», – напісаў Радаслаў Сікорскі.

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Станіслаў Взёнтэк пазітыўна ацаніў словы кіраўніка МЗС:

- Безумоўна, Расія лічыцца толькі з моцнымі і з тымі, хто можа адказаць. Расіяне так рэагуюць, яны паводзяць сябе вельмі агрэсіўна і неадэкватна. Таму Радаслаў Сікорскі мае рацыю – нам неабходна адрэагаваць рашуча. Для нас важныя  адназначныя дзеянні ўсіх саюзных войскаў і Еўрапейскага Саюза.

Станіслаў Взёнтэк з Мінабароны Польшчы перакананы, што Расія не спыніць ваенных дзеянняў, пакуль не заваюе Украіну.

яс