Беларуская Служба

CBŚP падвяло вынікі 2023 года

03.01.2024 12:12
Прыкладна 2,5 тысячы чалавек абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.
CBŚP
CBŚPФото: PAP/Darek Delmanowicz

14 тон наркотыкаў, больш за 340 мільёнаў цыгарэт і больш за 317 тон тытуню канфіскавана супрацоўнікамі Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі (CBŚP) у мінулым годзе.

За 2023 год супрацоўнікі гэтага падраздзялення ліквідавалі 56 лабараторый па вытворчасці сінтэтычных наркотыкаў, 34 плантацыі канопляў, 22 нелегальныя цыгарэтныя фабрыкі.

Мінулы год стаў рэкордным для CBŚP па колькасці канфіскаваных наркотыкаў. Іх было на 3 тоны больш, чым летась.

У мінулым годзе супрацоўнікі CBŚP канфіскавалі 1374 адзінкі нелегальнай агнястрэльнай зброі, у пазамінулым – 599.

Цэнтральным следчым упраўленнем паліцыі сабрана доказы, якія дазваляюць прад'явіць абвінавачанне 3800 чалавек. Прыкладна 2,5 тысячы з іх абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.

яс