Беларуская Служба

Пракуратура і орган, адказны за СМІ, распачынаюць справу ў сувязі з выказваннямі вядомага польскага сатырыка

03.01.2024 13:40
Старшыня Нацыянальнай рады па тэлерадыёвяшчанні (KRRiT) распачаў разбіральніцтва з нагоды выказвання сатырыка Яна Петжака (Jan Pietrzak) у эфіры прыватнага тэлеканалу «Рэспубліка».
Ян ПетжакPAP/Albert Zawada

Старшыня  KRRiT Мацей Сьвірскі патлумачыў у сацсетках, што стандартная працэдура заключаецца ў тым, што KRRiT звяртаецца да тэлебачання з просьбай забяспечыць дадзеную перадачу. Затым запіс аналізуецца. На падставе гэтай працэдуры старшыня KRRiT прымае рашэнне аб далейшых дзеяннях. Адказнасць нясе тэлеканал «Рэспубліка».

Нагадаем, тры дні таму падчас дыскусіі ў эфіры «Рэспублікі» Ян Петжак казаў аб тым, што Германія нелегальна прымушае Польшчу прымаць мігрантаў, і дадаў, што мае жорсткі жарт пра нелегалаў. Сатырык сказаў: «У нас ёсць баракі для імігрантаў у Асвенцыме, Майданэку, Трэблінцы, Штутгофе (там знаходзіліся нямецкія канцлагеры-рэд.). У нас шмат баракаў, якія тут пабудавалі немцы».

На гэтыя словы адрэагаваў Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін і паведаміў пра выказванне ў Міністэрства юстыцыі. Справай займаецца Варшаўская акруговая пракуратура па патрабаванні Генеральнага пракурора.

Расследаванне датычыцца публічнай абразы групы асобаў паводле іх нацыянальнай прыналежнасці. Пакуль абвінавачанне нікому не прад'яўлена, сказалі ў пракуратуры.

яс