Беларуская Служба

На польска-ўкраінскай мяжы адноўлены пратэст

04.01.2024 09:22
Блакада мяжы была прыпыненая напярэдадні Калядаў, а яе працяг залежаў ад далейшых вынікаў перамоваў з урадам. 
ІлюстрацыяFree-Photos/pixabay.com/CC0

Каля польска-ўкраінскага памежнага пераходу ў Медыцы на Падкарпацці фермеры аднавілі пратэст. Праз мяжу будуць прапускаць тры транспартныя сродкі ў гадзіну.

Прадстаўнікі мясцовай філіі «Абманутай вёскі» тлумачаць, што не атрымалі пісьмовых запэўніванняў, што ўрад задаволіць іх патрабаванні. Яны хочуць заключыць дамову з Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Мітынгоўцы патрабуюць, у тым ліку, субсідый на кукурузу, 2% крэдытаў на выратаванне сваіх гаспадарак і адмовы ад падвышэння сельгаспадатку. Таксама хочуць праверыць сабекошт вытворчасці ўгнаенняў «Групай Азоты» і льготныя адпускныя цэны.

Блакада мяжы была прыпыненая напярэдадні Калядаў, а яе працяг залежаў ад далейшых вынікаў перамоваў з урадам. Калі не будзе заключана дамова з міністэрствам, «Абманутая вёска» плануе пратэставаць месяц.

ав