Беларуская Служба

«Штучны інтэлект» і «выбары» – словы 2023 года ў плебісцыце Варшаўскага ўніверсітэту

04.01.2024 13:32
Наступныя месцы занялі «інфляцыя» і «дэпутат».
.
.Free-Photos/pixabay.com/CC0

У галасаванні лінгвістаў перамог «штучны інтэлект». У сваю чаргу ў інтэрнэт-галасаванні быў абраны назоўнік «выбары». Наступныя месцы занялі «інфляцыя» і «дэпутат».

«Штучны інтэлект» складаецца з дзвюх частак, а слова «штучны» азначае ненатуральны, нешта, што з'яўляецца прадуктам чалавека, але таксама мае другое значэнне, гаворыць прафесар Барбара Собчак з Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані:

-Азначае: непраўдзівы, несапраўдны. Ён ацэньвае штучны інтэлект некалькі негатыўна. У нашых дыскусіях пра штучны інтэлект мы бачым, што ён мае два вымярэнні. З аднаго боку, ёсць тыя, хто зачараваны і захоплены гэтым штучным інтэлектам, але з іншага боку ёсць тыя, хто баіцца яго ці нават напалоханы ім.

Словы і выразы, прапанаваныя журы, былі абраныя з тых, што асабліва часта з’яўляліся ў прэсе летась.

Слова 2022 года – вайна, слова 2021-га – вакцынацыя, 2020-га – каранавірус.

ав