Беларуская Служба

Анджэй Пісальнік стаў лаўрэатам конкурсу на прэмію спікера Сената

04.01.2024 17:31
Ён атрымаў узнагароду за рэпартаж пра легенду польскага адраджэння ў Беларусі, дырэктарку польскай школы імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах Эльжбету Далэнгу-Вжосэк.
.
.фота: Анджэй Пісальнік

Мэта конкурсу пад назвай «Польскія жанчыны па-за межамі Польшчы» павінны былі паказаць, якую ролю адыгрывалі і адыгрываюць польскія жанчыны за межамі Польшчы ў захаванні польскасці і захаванні сувязяў з роднай краінай.

У сёлетнім 18-м конкурсе першую прэмію – 15 тысяч злотых – атрымала Мажэна Врубэль-Шала за радыёрэпартаж, які ў цікавай форме аднаўляе памяць польскай пісьменніцы-эмігранткі Дануты Моствін пад назвай «Партрэт эмігрантаў».

Другой прэміяй – 9000 злотых – журы ўзнагародзіла Анджэя Пісальніка за рэпартаж пра легенду польскага адраджэння ў Беларусі, дырэктарку польскай школы імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах Эльжбету Далэнгу-Вжосэк пад назвай «Матчын загад», апублікаваны на сайце Саюзу палякаў Беларусі znadniemna.pl 30 лістапада 2023 году.

На думку журы, гэта цікавая гісторыя жаночага лёсу, якая пераплятаецца з гісторыяй адраджэння польскасці ў Беларусі. Сёлета школе, дзе працавала гераіня рэпартажу, споўнілася б 35 гадоў, але рэжым Лукашэнкі, які змагаецца з усімі праявамі польскасці, прывёў да закрыцця гэтай установы. Школа была ўзорным прыкладам таго, як трэба вучыць польскую мову і выхоўваць моладзь у духу польскасці.

З гераіняй рэпартажу чытачы сустракаюцца, калі ёй споўнілася 13 гадоў. Потым, у 1944 годзе, маці (сувязную Арміі Краёвай) немцы вывезлі ў лагер смерці ў Калдычаве.

Развітваючыся з дачкой, яна просіць памятаць, што яна полька і што ўсе ў сям'і павінны мець добрую адукацыю. Гэтаму загаду Эльжбета Далэнга-Вжосэк заставалася верная на працягу ўсяго свайго доўгага і цяжкага жыцця ў Беларусі. Падчас вайны яна апякуецца двума хлопчыкамі – яўрэем і беларусам. Абодвух хлопцаў яна выхоўвае ў духу польскасці, а сама заканчвае Вышэйшую школу замежных моў. На думку журы, памяць пра такіх жанчын важна, бо, у тым ліку, дзякуючы ім палякі ў Беларусі аднавілі сваю ідэнтычнасць і захавалі сваю польскасць.

Трэцюю ўзнагароду атрымала Дарота Яшкевіч-Лебэк за радыёрэпартаж пад назвай «Не проста калыханка» пра творчых польскіх жанчын, якія жывуць на эміграцыі ў Берліне, чые польскія карані даюць ім стымул да дзейнасці.

Сёлета найбольш работ на конкурс было даслана з Польшчы. Былі таксама работы з Беларусі, Чэхіі, Канады, Літвы, Германіі, Швецыі, Украіны, Італіі і ЗША.

ав