Беларуская Служба

Па ўсё Польшчы праходзяць шэсці Трох каралёў

06.01.2024 09:07
Удзел у шэсцях адкрытых для ўсіх, таксама атэістаў ды няверуючых.
Pierwszy Orszak Trzech Króli na ulicach Warszawy został zorganizowany w 2009 r.
Pierwszy Orszak Trzech Króli na ulicach Warszawy został zorganizowany w 2009 r.Piotr Molecki/East News

Сёння ў Польшчы адзначаюць урачыстасць Трох Каралёў, такую народную назву мае свята Аб'яўлення Пана.

Святкаванне звязана з біблейскай гісторыяй пра мудрацоў, якія пасля нараджэння Ісуса прыйшлі ў Віфлеем, каб пакланіцца яму. На працягу стагоддзяў сцэна паклону трох манархаў стала матывам шматлікіх мастацкіх твораў і тэатральных пастановак, у тым ліку батлейкі.

Пётр Гертых, старшыня Рады Фонду Хроснага ходу, падкрэслівае, што найважнейшым аспектам арганізацыі і цэлебрацыі падчас працэсій з’яўляецца вымярэнне радасці ад Аб’яўлення Бога Збаўцы, які прыходзіць да кожнага чалавека.
«Галоўнае — дух, які намі кіруе. Мы хочам нагадаць, што 2000 гадоў таму нарадзіўся Збаўца, які прыйшоў у гэты свет для ўсіх», — кажа Пётр Гертых. «Бог для ўсіх, і батлейка была адкрыта для пастухоў, для каралёў, для ўсіх людзей, якія хацелі прыйсці і аддаць пашану Езусу. Гэта была наша ідэя з самага пачатку, што мы адкрытыя, што кожны можа прыйсці», — сказаў ён.

Традыцыйна каралі прадстаўляюць народы трох кантынентаў - Афрыкі, Азіі і Еўропы. У мудрацах, якія прыйшлі пакланіцца Езусу, першы Касцёл бачыў сябе, веруючых і няверуючых, усю чалавечую сям’ю, сярод якой з’явіўся Хрыстус – Збаўца. Сённяшняе свята падкрэслівае ўніверсальнасць і актуальнасць хрысціянства, якое звяртаецца да людзей усіх рас, моў і культур.

Аб'яўлення Пана — гэта не толькі царкоўная ўрачыстасць, у Польшчы сёння дзяржаўнае свята. Пётр Гертых адзначае, што 6 студзеня мабілізуе шмат розных груп і арганізацый да сумесных дзеянняў.

«Хросныя ходы арганізоўваюць школы, таварыствы аматараў мясцовай зямлі, дамы культуры, суполкі сельскіх жанчын, добраахвотныя пажарныя таварыствы, прыходы, а часам і гарадскія адміністрацыі. Прыгожая падзея, у многіх месцах гэта самы вялікі сход жыхароў дадзенага горада — і ў малых, і ў вялікіх гарадах. Ніводная навагодняя ноч, футбольны матч ці іншая публічная падзея не збірае столькі людзей, як Хросны ход», — кажа Пётр Гертых.

Урачыстасць Аб'яўлення Пана з’яўляецца, пасля Вялікадня, самым старажытным царкоўным святам. Працэсіі, арганізаваныя ў гэты дзень, пройдуць па вуліцах польскіх гарадоў ужо ў 16-ы раз. Польскае радыё з'яўляецца медыйным патронам шэсцяў Трох каралёў.

ПР\юл