Беларуская Служба

Сіноптыкі папярэджваюць: у выходныя ў Польшчы будуць складаныя дарожныя ўмовы

06.01.2024 10:34
Цяжкае становішча на дарогах можа быць на працягу выходных, асабліва на поўдні Польшчы, дзе прагназуюцца моцны снегапад і галалёд.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Artur Reszko

Як паведаміла сіноптык Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Эмілія Шэўчак у Польшы мяняецца надвор'е, наплываюць халодныя паветраныя масы. На абшарах, дзе яны сутыкаюцца з цёплым паветрам чакаецца мокры снег і галалёд.

«Гэтыя ападкі выпадуць у Сьвентакшыскім ваяводстве, Люблінскім ваяводзтве і на цэлым паўднёвым усходзе Польшчы. На поўдні Люблінскага краю і ў саміх Татрах будзе снегапад, у выніку чаго снежнае пакрыццё павялічыцца прыкладна на пяць-дзесяць сантыметраў», — сказала Эмілія Шэўчак. Ноччу таксама пойдзе снег. У Малапольшчы чакаецца пагаршаная бачнасць на дарогах. Месцамі выпадзе снег да дзесяці сантыметраў.

У нядзелю такое ж надвор'е будзе і па поўдні краіны. «Нашы службы гатовыя», — запэўнівае Кацпэр Міхна з Малапольскага аддзелу Галоўнай дырэкцыі рэспубліканскіх дарог і аўтастрад.

«У нас на складах амаль 30 тысяч тон солі. У нас ёсць 160 машын, каб раскідваць соль і пясок, тэхніка для чысткі дарог ад снегу. Так што мы гатовыя і будзем рэагаваць адпаведна на сітуацыю», — сказаў чыноўнік.

За апошнія месяцы ў Малапольскім ваяводзтве было выкарыстана прыкладна 16 тысяч тон солі. Гэтага, як растлумачыў Кацпэр Міхна, хапіла на ўсю зіму 2019-2020 гадоў.

ПР/юл