Музей Незалежнасці ў Варшаве запрашае на канцэрт калядных песень. Як паведаміў загадчык аддзела адукацыі музея Лех Маеўскі, гэтым разам будуць крыху іншыя калядкі, з памежным каларытам.
Акрамя вядомых калядак, такіх як «Lulajże Jezuniu», «Wśród nocnej ciszy», прагучаць таксама калядныя песні са Львова ды Вільні. Такія, як «Віленскі анёл» ці «Львоўская пастараль».
«Акрамя калядных спеваў мы пачуем таксама пажаданні, выказаныя на балаку, гэта значыць на львоўскай гаворцы, з выбухным ł», — патлумачыў Лех Маеўскі.
Сярод выканаўцаў – Барбара Драздзіньска, мастачка, якая нарадзілася ў польскай сям’і ў беларускім Кобрыне, і бард Леанід Валадзько.
Арганізатары запрашаюць таксама ўдзельнікаў варшаўскага Хроснага ходу, які завяршыцца непасрэдна перад канцэртам. Пасля канцэрта будзе арганізавана экскурсія па выставах музея «Polonia restituta» і «З белым арлом праз вякі».
Канцэрт «Калядкі з памежнай ноткай» у Музеі Незалежнасці ў палацы Пшэбэндоўскіх/Радзівілаў пачнецца а 14-й гадзіне.
ПР/юл