Беларуская Служба

Праваслаўны мітрапаліт Сава звярнуўся да вернікаў з нагоды Раства

07.01.2024 12:35
Жадаю ўсім, каб мір, любоў і Божае благаслаўленне былі нашых дамах, на Радзіме і ва ўсім свеце, сказаў мітрапаліт Сава.
Мітрапаліт Сава Аўтар: Romek3991 - Уласная праца Dawid Romanowicz, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10574757

Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава звярнуўся з калядным пасланнем да праваслаўных вернікаў. Іерарх падкрэсліў, што асновай веры з’яўляецца цуд Божага ўцелаўлення: «Бог прыходзіць да нас у целе. Ён адкрывае сябе свету, нараджаючыся ў беднай пячоры ў Віфлееме ў цішыні ночы. Менавіта любоў Бога Айца зрабіла чалавекам Другую Асобу Святой Тройцы. Бог так палюбіў свет, што аддаў свайго Адзінароднага Сына», – адзначыў праваслаўны іерарх.

Мітрапаліт пажадаў вернікам міру ў свеце і Божага благаслаўлення: «Жадаю ўсім, каб мір, любоў і Божае благаслаўленне былі ў нашых дамах, на Радзіме і ва ўсім свеце. Няхай Новы 2024 год будзе шчаслівым, няхай спыняцца войны ва Украіне, на Святой Зямлі і на іншых кантынентах сучаснага свету. Няхай Бог надзеі напоўніць нас радасцю і супакоем», – жадаў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством

07.01.2024 09:01
7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара.