Вернікі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы святкуюць сёння Каляды. Святы, якім папярэднічаў 40-дзённы пост, працягваюцца тры дні.
Намеснік праваслаўнага вайсковага ардынарыя айцец падпалкоўнік Лукаш Годун сказаў, што Раство – гэта сямейнае свята, якое служыць паяднанню:
- Мы стараемся, каб на тры святочныя дні, адмовіцца ад штодзённай працу і прысвяціць гэты час Богу – удзельнічаць у набажэнствах у царкве, сустрэцца пры святочным стале з блізкімі, магчыма таксама прымірыцца з некім.
Пераважная большасць вернікаў Польскай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы адзначае Раство паводле Юліянскага календара. Згаданая традыцыя захавалася ў Праваслаўных цэрквах, таксама ў Беларусі і Расіі.
Іерархі Польскай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ацэньваюць колькасць вернікаў у краіне ў 450-500 тысяч чалавек, якія пражываюць у асноўным на Падляшшы.
IAR/аз