Беларуская Служба

У Польшчу прыйшла зіма, неабходна быць асабліва асцярожнымі падчас турыстычных вандровак

08.01.2024 09:28
Адпраўляючыся ў больш высокія ўчасткі гор, неабходна мець з сабой спецыяльны турыстычны рыштунак.
 .   .
Ілюстрацыйны здымак. Зіма ў Польшчы.Фота: PAP/Artur Reszko

У Польшчу прыйшла сапраўдная зіма, па ўсёй краіне назіраецца марознае надвор’е. У гарах Татрах складаныя ўмовы для вандровак. Вышэй за 1700 м над узроўнем мора аб'яўлены другі, умераны ўзровень лавіннай небяспекі. У панядзелак на вяршынях была невялікая інверсія, што азначае, што ў далінах халадней, чым на вяршынях. На Каспровым Верху тэрмометры ў панядзелак раніцай паказвалі 10 градусаў марозу, а ў Закапанэ было -11 градусаў.

«У Татрах цяжкія ўмовы. На сцяжынах ляжыць свежы снег, а сцяжынкі над верхняй мяжой лесу непрыкметныя. Дадатковую складанасць выклікае воблачнасць, якая абмяжоўвае бачнасць. Моцны вецер месцамі ўтварыў глыбокія гурбы. Пад пластом снегу можа быць лёд. Арыентацыя ў такіх умовах патрабуе вопыту, умення ацаніць мясцовую лавінную небяспеку і адаптацыі маршруту да ўмоваў надворʼя», – паведамляюць службы Татранскага нацыянальнага парку.

Адпраўляючыся ў больш высокія ўчасткі гор, неабходна мець з сабой спецыяльны турыстычны рыштунак, падрыхтаваны да зімовых вандровак.

Другая ступені лавіннай небяспекі азначае, што сыход лавіны магчымы пры вялікай дадатковай нагрузцы. Магчыма самаадвольнае сыходжанне меншых лавін.

PAP/нг