На польска-нямецкай мяжы ўтварыліся чэргі. Як паведамляе RMF24, найбольш крытычная сітуацыя склалася на аўтамагістралі А2 паблізу горада Слубіцэ ў Любускім ваяводстве, дзе корак дасягае амаль 10 км. Прычына: павелічэнне трафіку і выбарачныя праверкі з боку нямецкіх памежнікаў.
Сёння сітуацыя можа пагоршыцца, бо на нямецкіх аўтабанах пачаўся пратэст фермераў. Яны выступаюць супраць планаў нямецкага ўрада паступова адмяніць субсідыі на сельскагаспадарчае дызельнае паліва. Аграрыі маюць намер на працягу наступнага тыдня перакрываць трактарамі дарогі па ўсёй Германіі.
Новая Польша
нг