Беларуская Служба

Пачала працу следчай камісіі па расследаванні карэспандэнцыйных выбараў

09.01.2024 11:15
Сёння пачынае працу парламенцкі следчы камітэт, які расследуе справу г.зв. карэспандэнцыйных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
   ,    ..    2020
Праца парламенцкага следчага камітэту, які расследуе справу г.зв. карэспандэнцыйных прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаPAP/Radek Pietruszka

Як паведаміў кіраўнік камісіі Дар'юш Ёнскі, сёння будуць апытаныя два сведкі: былы віцэ-прэмʼер Яраслаў Говін і старшыня Польскага таварыства эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, прызначаны экспертам, праф. Роберт Флізяк.

Заданне следчага камітэту праверыць законнасць, заканамернасць і мэтанакіраванасць дзеянняў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў 2020 годзе ў форме галасавання па пошце.

У пастанове аб прызначэнні камісіі сярод іншага адзначалася неабходнасць вызначэння таго, ці прывялі дзеянні тых, хто мае ўладу, да «неспрыяльнага распараджэння дзяржаўнымі або іншымі сродкамі або неспрыяльнага кіравання маёмасцю Дзяржаўнага казначэйства або маёмасцю іншых юрыдычных асоб».

22 снежня мінулага года парламенцкая следчая камісія па г.зв. карэспандэнцыйных выбарах вырашыла выклікаць у якасці сведак: былога віцэ-прэмʼера Яраслава Говіна, былую спікер Сейма Эльжбету Вітэк, былога прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага, былы кіраўніка Міністэрства дзяржаўных актываў Яцэка Сасіна, былога кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марʼюша Каміньскага, былога кіраўніка Канцылярыі прэмʼер-міністра Міхала Дворчыка і старшыню «Права і справядлівасці» Яраслава Качыньскага.

Прэзідэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў часе пандэміі каранавіруса. У апошнюю хвіліну кіроўная партыя «Права і справядлівасць» вырашыла захаваць канстытуцыйны тэрмін, прызначаны старшынёй Сейма, а выбары ў траўні 2020 года ўпершыню павінны былі адбыцца завочна.

Хутка прыняты закон прадугледжваў, што выбары будзе арганізоўваць «Польская пошта» замест Нацыянальнай выбарчай камісіі. Пошце было даручана надрукаваць выбарчыя бюлетні, якія потым былі знішчаныя. Да гэтага часу пошта не атрымала поўнай кампенсацыі выдаткаў. Як вынікае са справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты і пастановы Ваяводскага адміністрацыйнага суда, «Польская пошта» не мела адпаведных паўнамоцтваў для правядзення такой аперацыі.

ав