Беларуская Служба

Актывісты заклікаюць спыніць практыку выціскання мігрантаў на мяжы з Беларуссю

09.01.2024 19:29
Прэм’ер-міністр Дональд Туск атрымаў петыцыю, якую падпісалі 550 чалавек са 101 арганізацыі.
Актывісты ў БелавежыPAP/Artur Reszko

Яго аўтары патрабуюць ад польскіх службаў спыніць дэпартацыю ў Беларусь людзей, якія нелегальна перасеклі мяжу.

Парламентарыі і еўрадэпутаты заклікалі сёння каля Белавежы, недалёка ад польска-беларускай мяжы, забараніць вяртанне мігрантаў у Беларусь. «Гэта вельмі проста – забараніць дэпартацыі, якія ажыццяўляюцца Памежнай службай», – сказала еўрадэпутат Яніна Ахойска. «Мы нязгодныя з тым, каб не дапамагаць нявінным людзям, якія трапілі ў пастку Лукашэнкі», – дадаў дэпутат Францішак Старчэўскі.

Паводле прэм’ер-міністра Дональда Туска, больш эфектыўная ахова мяжы таксама дапаможа ліквідаваць непрымальныя сітуацыі, напрыклад, гібель мігрантаў на мяжы. Паводле яго слоў, разам з кіраўніком МУС ён працуе над тэхнічнымі рашэннямі, якія дапамогуць максімальна хутка ўшчыльніць мяжу. «Мы хочам падтрымліваць, а не перашкаджаць тым, хто хоча дапамагчы патрабуючым», – запэўніў ён на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння ўрада.

Зварот падпісалі, між іншым, Amnesty International Polska, Фонд Аўшвіц-Біркенаў і Greenpeace Polska.

ав