Беларуская Служба

Урад Польшчы выступае супраць падаўжэння бязмытнага імпарту з Украіны

10.01.2024 14:04
Еўрапейская камісія завяршае працу над пастановай аб прыпыненні мытных пошлін на тавары, якія ўвозяцца з Украіны, да чэрвеня наступнага года.
Czesław Siekierski
Czesław Siekierski P. Chmielewski/PR

Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Чэслаў Сякерскі выступае супраць прапановаў Еўракамісіі падоўжыць бязмытны імпарт з Украіны ў ЕЗ. Міністр накіраваў ліст адказнаму за гандаль намесніку старшыні Еўраккамісіі Валдзісу Дамброўскісу, у якім папярэдзіў аб праблемах, звязаных з празмерным імпартам сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.

Еўрапейская камісія завяршае працу над пастановай аб прыпыненні мытных пошлін на тавары, якія ўвозяцца з Украіны, да чэрвеня наступнага года.

Паводле польскага міністра, ЕК павінна пачаць перамовы з Украінай аб паступовай узаемнай лібералізацыі гандлю разам з паступовым прывядзеннем украінскай сельскай гаспадаркі да стандартаў ЕЗ

Аднак, калі Еўракамісія захавае намер падоўжыць бязмытны імпарт з Украіны яшчэ на год, Польшча прапануе рашэнні, якія абмяжуюць магчымыя негатыўныя наступствы.

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы пералічыў, між іншым, выключэнне, якія трэба зрабіць ЕЗ са свабоднага гандлю з Украінай. Да такіх прадуктаў урад Польшчы адносіць цукар, мяса птушкі і яйкі. Варшава таксама хоча ўзмацніць ахоўны пункт, які дазваляе аўтаматычна аднаўляць мыты пасля таго, як імпарт перавышае пэўны аб'ём, па просьбе адной з дзяржаваў ЕЗ.

IAR/ez