Прэс-сакратар Епіскапату ксёндз Лешэк Гэнсяк паведаміў, што ў 2024 годзе адбудуцца змены на вышэйшым узроўні кіраўніцтва Канферэнцыі епіскапату Польшчы. У першай палове гэтага году зменіцца ўвесь прэзідыум Канферэнцыі епіскапату Польшчы:
-У сакавіку заканчваюцца паўнамоцтвы арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага як старшыні Канферэнцыі епіскапату Польшчы і арцыбіскупа Марэка Ендрашэўскага як яго намесніка. У чэрвені заканчваюцца паўнамоцтвы біскупа Артура Мізіньскага як генеральнага сакратара Канферэнцыі епіскапату Польшчы. Гэта значыць, што ў першай палове года зменіцца ўвесь прэзідыум Канферэнцыі епіскапату Польшчы.
Як дадаў прэс-сакратар Епіскапату Польшчы, гэтыя змены павінны суправаджацца малітвай за пастыраў і Касцёл у Польшчы.
iar/эж