Беларуская Служба

Былы кіраўнік польскага МУС і яго намеснік аб’явілі галадоўку ў арышце

11.01.2024 08:45
Палітыкі «Права і справядлівасці» Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік былі затрыманыя 9 студзеня ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
      -     , 09.01.2024
Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік падчас прэс-канферэнцыі перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве, 09.01.2024PAP/Marcin Obara

Былы намеснік міністра ўнутраных спраў i адміністрацыі ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага Мацей Вонсік, распачаў галадоўку ў арышце. Пра гэта ў TV Republika паведаміла жонка палітыка Рамуальда Вонсік.

Раней галадоўку аб’явіў таксама былы кіраўнік МУС Мацей Каміньскі, які ў раней апублікаванай заяве запатрабаваў неадкладнага вызвалення з турмы ўсіх членаў былога кіраўніцтва Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, памілаваных у 2015 годзе прэзідэнтам Анджэем Дудам.

Палітыкі «Права і справядлівасці» Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў. Іх затрымалі ўвечары, 9 студзеня ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, а затым адправілі ў следчы ізалятар раёна Варшава-Грохаў.

Правыя сілы, якія зараз у апазіцыі, заяўляюць, што гэта палітычная помста новых уладаў.

IAR/аз

У Прэзідэнцкім палацы паліцыя затрымала былога міністра унутраных спраў і яго намесніка

10.01.2024 09:30
Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік засталіся ў Прэзідэнцкі палацы пасля цырымоніі прызначэння іх новымі дарадцамі прэзідэнта, якая адбылася ў аўторак раніцой.