Беларуская Служба

Прэзідэнт другі раз памілаваў палітыкаў, асуджаных за перавышэнне службовых паўнамоцтваў

24.01.2024 08:54
Анджэй Дуда некалькі разоў мяняў сваё стаўленне. 
       .
Марыюш Каміньскі з жонкай пасля выхаду з турмы. Foto: Фота: PAP/Piotr Polak

Віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў у эфіры Польскага радыё, што ўчора прэзідэнт Анджэй Дуда памілаваў Марыюша Каміньскага і Мацея Вонсіка. Палітык дадаў, што лепш за ўсё рашэнне прэзідэнта ацэняць выбаршчыкі.

Лідар Польскай аграрнай партыі (Polskie Stronnictwo Ludowe) нагадаў, што прэзідэнт Дуда некалькі разоў мяняў сваё стаўленне. «Спачатку ён казаў, што другога памілавання не будзе, але потым перадумаў. Вядома, ён хацеў эфектыўна выканаць рашэнне, якое прыняў. А ці правільна ён прыняў рашэнне, ці павінен быў гэта зрабіць? На маю думку, лепш за ўсё гэта ацэняць выбаршчыкі», – сказаў ён.

Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што, незалежна ад рашэння прэзідэнта, палітыкі партыі «Права і справядлівасць» не зʼяўляюцца ўжо дэпутатамі. На ягоную думку, Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік не пагодзяцца з гэтым судовым рашэннем і паспрабуюць прыняць удзел у пасяджэннях Сейма. Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама запэўніў, што кіруючая кааліцыя справіцца з гэтай праблемай.

Былыя кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік былі вызваленыя. Палітыкі пакінулі турму. Гэта вынік прэзідэнцкага памілавання. У снежні іх асудзілі на два гады пазбаўлення волі за аператыўную дзейнасць па так званым зямельным скандале. Абодва паставілі пад сумнеў пастанову, спасылаючыся на памілаванне прэзідэнта ў 2015 годзе, пасля таго, як суд асудзіў іх першы раз.

IAR/нг