Беларуская Служба

Фермеры па ўсёй Польшчы блакуюць дарогі, у тым ліку, КПП на мяжы з Украінай

09.02.2024 13:04
Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Чэслаў Сякерскі заявіў, што патрабаванні фермераў адносна абмежавання прытоку тавараў з Украіны слушныя.
     , 9  2024 .
Мапа фермерскіх блакіровак дарог у Польшчы, 9 лютага 2024 г. Крыніца: NSZZ RI

У пятніцу, 9лютага ў Польшчы праходзіць агульнанацыянальная акцыя пратэсту фермераў, якіх падтрымліваюць прафсаюзныя суполкі. Па ўсёй краіне было зарэгістравана каля 260 акцый пратэсту і блакіровак дарог, у тым ліку, зноў заблакаваныя тры памежныя пераходы з Украінай («Медыка-Шэгіні», «Грэбенж- Рава-Руская» і «Дарагуск-Ягодзін».)

Фермеры пратэстуюць супраць увядзення ў ЕЗ так званага Зялёнага ладу, які прадугледжвае павышэнне якасці расліннай і жывёлагадоўчай прадукцыі за кошт скарачэння аб'ёму вытворчасці. Польскія аграрыі таксама пратэстуюць супраць падаўжэнне бязмытнага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны. У гэтым сэнсе акцыя пратэсту ўпісваецца ў кантэкст падобных дзеянняў фермераў у Еўропе, – кажа ваявода Пдакарпацця Тэрэза Кубас-Гуль:

-Праз вайну Расіі супраць Украіны, і адкрыцця еўрапейскага рынку для ўкраінскай прадукцыі, еўрапейскія фермер страчваюць канкурэнтаздольнасць, што вельмі паслабляе іх рынкавую пазіцыю.

Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Чэслаў Сякерскі заявіў, што патрабаванні фермераў адносна абмежавання прытоку тавараў з Украіны слушныя, не выключыўшы ўвядзенне забарон на ўвоз маліны, цукру і мяса птушкі з Украіны. На гэты момант вядзецца аналіз стану рынку, а пытанне магчымай забароны будзе вырашацца на еўрапейскім узроўні.

IAR/ez