Беларуская Служба

У Польшчы ўкраінскае збожжа высыпалі на дарогу – амбасада Украіны звярнулася ў паліцыю

12.02.2024 14:30
Амбасада Украіны ў Польшчы заклікала польскі бок адрэагаваць на інцыдэнт на мяжы, дзе пратэстоўцы выкінулі на дарогу збожжа з украінскіх грузавікоў.
.
.twitter.com/MeklerRafal

«У еўрапейскай цывілізаванай краіне нельга цярпець такія метады пратэстоўцаў, не кажучы ўжо пра маральны бок гэтай правакацыі.

Таму мы патрабуем знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці. Польскія ўлады павінны рашуча адрэагаваць у прававым полі на гэтае ганебнае і крыўднае для ўкраінцаў і большасці палякаў злачынства і не дапусціць падобных варварскіх дзеянняў у будучыні», – заявіў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Амбасада і генконсульства Украіны ў Любліне неадкладна звярнуліся да польскай паліцыі з патрабаваннем распачаць справу па факце гэтага ганебнага злачынства. Паводле яго слоў, польская паліцыя адкрыла справу і пачала неабходныя працэдуры.

Амбасадар таксама адзначыў, што ўкраінскія фуры, якія спынілі пратэстоўцы і выспалі з іх частку збожжа, пасля мытных працэдур апячатаныя і павінны былі ехаць транзітам у Літву.

9 лютага фермеры з усёй Польшчы распачалі чарговую акцыю пратэсту, якая, як мяркуецца, працягнецца 30 дзён. Гэта, у тым ліку, блакаванне дарог і пераходаў на мяжы з Украінай.

11 лютага каля пункта пропуску «Дарагуск» пратэстоўцы высыпалі частку збожжа з украінскіх грузавікоў, якія перасякалі мяжу.

Службы Люблінскага ваяводства абвясцілі аб пачатку чарговых пратэстаў фермераў перад пераходамі ў Зосіне і Даўгабычаве (Люблінскае ваяводства) у панядзелак. Таму доступ да ўсіх аўтамабільных пераходаў з Украінай у рэгіёне перакрыты пратэстоўцамі.

Намеснік дырэктара Люблінскай палаты падатковай адміністрацыі па справах мытнага і памежнага інспектара Багуслаў Грамадскі згадаў інцыдэнт перад пераездам у Дарагуску, дзе ў нядзелю высыпалі зерне з машын.

«Каля 11.30 мы атрымалі інфармацыю аб тым, што адбыўся інцыдэнт, калі ўдзельнікі акцыі сарвалі мытныя пломбы з трох грузавікоў і высыпалася збожжа», – сказаў Грамадскі.

Намеснік каменданта паліцыі ў Любліне Альгерд Алексяк дадаў, што цяпер службоўцы збіраюць доказы па гэтай справе, яны будуць перададзеныя ў пракуратуру для прававой і крымінальнай ацэнкі.

«Вінаватыя здарэння вышукваюцца. Паведамленні аб гэтым здарэнні паступілі ад кіроўцаў. Па іх падліках, з кожнага грузавіка высыпалася каля тоны збожжа», – сказаў ён.

Адказваючы на ​​пытанне аб іншых інцыдэнтах перад мяжой у Дарагуску, ён распавёў, што напружанне было вельмі высокім – і з боку фермераў, і з боку кіроўцаў, якія стаялі ў чарзе.

– У нядзелю быў інцыдэнт з украінскімі кіроўцамі, якія сабраліся каля 100 чалавек і хацелі паразмаўляць з нашымі фермерамі. Мы дамовіліся, каб да нашых фермераў паехала дэлегацыя з 5 чалавек і яны гаварылі пра прапускную здольнасць грузавікоў да мяжы з Украінай, – апісаў Алексяк.

Дадзеныя Палаты падатковай адміністрацыі Любліна паказваюць, што раніцай у панядзелак прыкладна 650 грузавікоў чакалі ў 140-гадзіннай чарзе на выезд з Польшчы праз Дарагуск. У Грэбенным іх каля 380, а разліковы час чакання пры цяперашняй хуткасці афармлення складае 100 гадзін. На пераездах у Зосіне і Даўгабычаве з раніцы быў звычайны рух.

Пратэст фермераў перад пераходамі ў Дарагуску і Грабенным пачаўся ў пятніцу. Дэманстранты прапускаюць да мяжы 1-2 грузавікі ў гадзіну. Яны выступаюць супраць увядзення Green Deal ЕС і патоку тавараў з Украіны

PAP/pravda.com.ua/вх