Беларуская Служба

Апытанне: Большасць палякаў вінавацяць у праблемах фермераў палітыку ЕЗ у дачыненні да Украіны

28.02.2024 21:16
67,6% апытаных палякаў назвалі рашэнне ЕЗ адкрыць рынак сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны прычынай праблемаў фермераў. 
Ілюстрацыя Фота: shutterstock/Octa corp

На пытанне, хто, на іх думку, адказны за цяперашнія праблемы польскіх фермераў, 67,6% апытаных палякаў назвалі рашэнне ЕЗ адкрыць рынак сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны, – вынікае з сацыялагічнага апытання праведзенага кампаніяй United Surveys для RMF FM i выдання Dziennik Gazeta Prawna.

У якасці прычын праблемаў польскіх фермераў 48,8% апытаных указалі палітыку ўрада «ПіС», 48,6% – наступствы агрэсіі Расіі супраць Украіны, 47,8% – кліматычную палітыку ЕЗ, а нядобрасумленная канкурэнцыя ўкраінскай сельскай гаспадаркі – 46,4% апытаннях палякаў.

Паводле 20,7% рэспандэнтаў, за праблемы польскіх фермераў адказная палітыка цяперашняга ўраду на чале з Дональдам Тускам, а 10,5% апытаных лічаць, што вінаватыя самі фермеры.

pap/ez

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Гуманітарную і вайсковую дапамогу трэба аддзяляць ад эканамічнай

27.02.2024 10:01
Сёння ў Варшаве запланаваная буйная дэманстрацыя фермераў. Пачатак а 11.00 на Параднай плошчы.

Эксперт: Перамовы паміж Варшавай і Кіевам не вырашаць «зернявога крызісу»

28.02.2024 10:51
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск анансаваў на 28 сакавіка ў Варшаве перамовы паміж урадамі абедзвюх краінаў, у тым ліку, адносна пратэстаў польскіх фермераў.