Падчас сустрэчы прэм’ер-міністр паведаміў аб выніках сваіх перамоў з палітыкамі Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра доўгачаканую рэформу палітыкі Green Deal (Зялёны лад). Гэта канцэпцыя ЕС, якая прадугледжвае паляпшэнне навакольнага асяроддзя і клімату, у тым ліку праз змены ў сельскагаспадарчай палітыцы.
З канца мінулага году польскія сяляне пратэстуюць, дамагаючыся змен у Green Deal, і патрабуючы таксама жорсткага кантролю і праверкі тавараў, якія перасякаюць польска-ўкраінскія памежныя пераходы ў якасці транзіту. Яны таксама спадзяюцца ўключыць сельскагаспадарчую сыравіну і вырабы ў спіс тавараў, імпарт якіх у Польшчу будзе абмежаваны праз квоты або двухбаковыя ліцэнзіі.
Падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце польскі прэм'ер Дональд Туск размаўляў пра гандлёвыя адносіны паміж ЕС і Украінай з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і з камісарам па гандлі Валдзісам Дамброўскісам.
- На сустрэчы з сялянамі я паведаміў пра стан размоў наконт «Зяленага ладу», пры гэтым сустрэча не мела характару перамоў, мы толькі паінфармавалі пра нашыя дзеянні ды магчымасці ўнясення змен.
Фермеры спадзяюцца, што польскі ўрад і Еўрапейская камісія заўважаць рост хваляванняў на вёсцы перад пачаткам новага сезона палявых работ. Апошнія месяцы ў Польшчы адбыліся серыі пратэстаў на гарадскіх плошчах, вуліцах, і паблізу хуткасных дарог. У лютым і сакавіку ў Варшаве адбыліся дзве агульнанацыянальныя дэманстрацыі, пастаянна блакуюцца польска-ўкраінскія памежныя пераходы на Любліншчыне і Падкарпацці.
ПР/юл