Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС пачаў візіт у Рыгу. Будзе размова пра Украіну і ўсходні фланг НАТА

27.03.2024 10:50
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі пачаў аднадзённы візіт у Рыгу, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Латвіі.
Szef MSZ Radosław Sikorski
Szef MSZ Radosław SikorskiŹródło: Facebook/Radosław Sikorski

Галоўнымі тэмамі перамоваў будуць Украіна, усходні фланг НАТА і саміт Альянсу ў Вашынгтоне, паведаміў прэс-сакратар міністэрства Павел Вроньскі.

Радаслаў Сікорскі сустрэнецца ў Рызе з кіраўніком латвійскай дыпламатыі Крыш'янісам Карыньшам. Пасля гэтай размовы запланавана сумесная прэс-канферэнцыя абодвух міністраў. Затым у Рыжскім замку кіраўнік МЗС паразмаўляе з прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

«Галоўныя тэмы перамоваў – гэта, вядома, Украіна і ўсходні фланг НАТА, асабліва ў святле расійскай агрэсіі супраць Украіны. Таксама пойдзе гаворка пра будучы саміт НАТА (запланаваны на ліпень у Вашынгтоне – рэд.) і 75-я гадавіна Альянсу», – сказаў прэс-сакратар МЗС.

Як падкрэсліў Вроньскі, гэтыя тэмы «сталі надзвычай актуальнымі таксама ў сувязі з патэнцыйнымі пагрозамі з расійскага боку, прыкладам чаго зʼяўляецца палёт расійскіх ракет, у тым ліку, над польскай мяжой і польскай тэрыторыяй».

На пытанне, якія польска-латвійскія ініцыятывы будуць абмяркоўвацца падчас сустрэч у Рызе, прэс-сакратар МЗС адказаў, што «ў першую чаргу ініцыятывы на форуме ЕС, якія служаць умацаванню Украіны».

«Польшча далучылася да ініцыятывы набыцця боепрыпасаў, Польшча падтрымлівае павелічэнне абароннага бюджэту, які называецца Еўрапейскі фонд міру і мае падтрымку з боку краін Балтыі, і (Польшча) разлічвае на далейшую падтрымку ў гэтым кірунку», – падкрэсліў Вроньскі.

Таксама Сікорскі будзе гаварыць у Рызе пра польска-латвійскае супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі і інфраструктуры.

Запланавана наведванне Музею акупацыі Латвіі.

PAP/вх