Тэолаг і філосаф святар прафесар Ян Сохань сказаў, што гэты час напамінае пакуты, смерць і ўваскрэсенне Езуса Хрыста.
Багаслоў нагадаў, што Апошняя Вячэра, якую згадваюць у Вялікі чацвер – паводле Евангелля, Пасхальная Вячэра Езуса з апосталамі – адбылася вечарам перад арыштам Хрыста.
Вялікі чацвер гэта таксама ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства.
У Вялікі чацвер, акрамя Імшы Вячэры Пана, біскупы цэлебруюць у катэдрах Імшы Хрызма. Падчас Літургіі будуць асвечаны новыя алеі, прызначаныя для намашчэння падчас хросту, канфірмацыі, сакраманту святарства і намашчэння хворых. Падчас Імшы адбываецца аднаўленне святарскіх абяцанняў.
Вечарам пасля завяршэння Імшы Вячэры Пана, пасля рытуалу абмывання ног дванаццаці асобам, гэта значыць «Mandatum», алтар пазбаўляецца ад свечак, імшала, крыжа і абруса. Гэты жэст сімвалізуе заканчэнне вячэры, зняцце з Хрыста адзення і пакіданне яго блізкімі. Табернакулюм застаецца адкрытым і пустым, а вечная лямпа гасне.
Вялікая пятніца набліжае вернікаў да Мукі Пана, а Вялікая субота з’яўляецца часам цішыні і адарацыі перад гробам Езуса. Гэтыя дні завяршаюцца вячэрняй Пасхальнай вігіліяй і нядзеляй Уваскрасення.
яс/IAR