Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы: Мы прыступаем да ўмацавання мяжы з Беларуссю

10.04.2024 14:28
З пачатку бягучага года зафіксавана больш за 4 тыс. 500 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.
Minister spraw wewnętrznych i administracji, Marcin Kierwinski
Minister spraw wewnętrznych i administracji, Marcin KierwinskiPrzemysław Chmielewski/Polskie Radio

У апошнія тыдні расце лічба нелегальных пераходаў беларуска-польскай мяжы, сказаў у эфіры Польскага радыё міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кярвіньскі. Паводле кіраўніка МУС, створаная рэжымам Лукашэнкі праблема нелегальных пераходаў мяжы павялічваецца, таму Польшча прыступае да ўзмацнення аховы граніцы.    

- Мы разам з новым начальнікам Памежнай службы працуем над вырашэннямі, мэта якіх – узмацненне загароды на мяжы. Асноўная праблема – гэта тое, што нелегальныя імігранты разгінаюць стальныя пруты памежнага плоту. Памежнікі зазначаюць, што каб гэта зрабіць, патрэбна сапраўды няшмат часу. І пазней праз дзіру ў плоце імігранты трапляюць на тэрыторыю Польшчы. Мы таксама будзем удасканальваць іншыя элементы аховы мяжы, для прыкладу, электронную сістэму назірання за граніцай.    

У Польшчы Памежная служба ўваходзіць у структуры МУСіА.

З пачатку бягучага года зафіксавана больш за 4 тыс. 500 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.

вс