Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы апублікавала відэа штурму мяжы вялікай групай мігрантаў (ВІДЭА)

10.04.2024 16:57
Інцыдэнт меў месца сёння ў раёне памежнай заставы “Белавежа”. 
       -
Памежная служба Польшчы прадухіліла спробу нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжыКрыніца: Памежная служба Польшчы/скрыншот

Памежная служба Польшчы прадухіліла спробу нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Група нелегальных мігрантаў складалася з больш чым 220 чалавек. “Мігранты былі агрэсіўнымі – кідалі галіны дрэў і камяні”, - паведамілі польскія памежнікі.

Інцыдэнт меў месца сёння а 10:00 гадзіны раніцы па варшаўскаму часе ў раёне памежнай заставы “Белавежа”. Мігранты спрабавалі перакрочыць мяжу праз пагранічную рэчку.

Польскія памежнікі прадухілі спробу атакі на граніцу. Нелегальныя мігранты вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

вс

Кіраўнік МУС Польшчы: Мы прыступаем да ўмацавання мяжы з Беларуссю

10.04.2024 14:28
З пачатку бягучага года зафіксавана больш за 4 тыс. 500 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.