Беларуская Служба

Жыхары Польшчы рыхтуюцца да доўгіх майскіх выходных

26.04.2024 17:19
1 мая па рацэ Вісла пачнуць курсіраваць паромы, а па вуліцах — гістарычныя трамваі і аўтобусы. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/VH-Studio

Палякі рыхтуюцца да актыўнага адпачынку. Цягам доўгіх майскіх выходных у Варшаве будзе шмат мерапрыемстваў для жыхароў і турыстаў.

Як паведаміў мэр гораду Рафал Тшаскоўскі, 1 мая па рацэ Вісла пачнуць курсіраваць паромы, а па вуліцах — гістарычныя трамваі і аўтобусы. Гэты дзень таксама з’яўляецца гадавінай уступлення Польшчы ў Еўрасаюз. «Гэта ўжо 20-годдзе, таму 1 мая на Каралеўскім тракце пройдзе Еўрапейскі фестываль», - сказаў мэр. «Мы запускаем Варшаўскія турыстычныя лініі для ўсіх тых, хто не з'язджае, а застаецца на доўгія выходныя. У Варшаве шмат цікавых месцаў, мы заклікаем праводзіць час на свежым паветры», — дадаў Рафал Тшаскоўскі.

У маі адкрыецца таксама музычны парк фантанаў. Асветленая рознымі колерамі вада будзе танцаваць у рытме песні гурта Abba «Dancing queen».

IAR/нг