Беларуская Служба

Ноччу Польшча зноў падняла свае знішчальнікі

27.04.2024 08:30
Дзеянні былі ўведзеныя ў выніку актыўнасці далёкай авіяцыі Расіі ў заходняй частцы Украіны.
 F-16
Знішчальнік F-16wikipedia/public domain

У сувязі з начным расійскім абстрэлам заходняй часткі Украіны ваенная авіяцыя Польшчы патрулявала паветраную прасторы краіны. Раніцай Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла пра заканчэнне згаданых дзеянняў «у сувязі са спыненнем ракетных удараў далёкага дзеяння з боку Расійскай Федэрацыі”. Разгорнутыя сілы і сродкі вярнуліся да штатнага аператыўнага рэжыму, чытаем у паведамленні камандавання на платформе X.

 Войска Польскае запэўнівае, што пастаянна сочыць за сітуацыяй на тэрыторыі Украіны і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы.

IAR/аз

Польшча падняла ў неба знішчальнікі з-за актыўнасці далёкай авіяцыі Расіі

19.04.2024 07:53
У паветранай прасторы Польшчы знаходзяцца дзяжурныя вайсковыя самалёты.