Беларуская Служба

Войска польскае запрашае на трэніроўкі выхаднога дня

28.04.2024 08:55
Акцыя накіравана на навучанне грамадзянскіх асоб навыкам абароны. 
       .
Практычныя заняткі ў Ваенным універсітэце сухапутных войскаў ім. Тадэвуша Касцюшкі ва УроцлавеPAP/Maciej Kulczyński

Войска польскае запрашае на зборы выхаднога дня. З 6 траўня пачынаецца набор на праграму «Трэніруйся з войскам», якая стартуе ў пяты раз.

Заняткі будуць праходзіць у асобных воінскіх часцях і ВНУ па суботах.

«Бясплатныя заняткі маюць на мэце паказаць удзельнікам, што рабіць, каб адчуваць сябе ў бяспецы», - тлумачыць маёр Міхал Томчык з Аператыўнага цэнтру Міністэрства нацыянальнай абароны. Ён падкрэслівае, што ў гэтым выданні армія будзе сканцэнтравана на навучанні грамадзянскіх асоб паводзінам, якія дапамогуць ім правільна сябе паводзіць у выпадку сігналу трывогі або іншай пагрозы: дзе шукаць сховішча, чаго сцерагчыся і каго слухаць у такіх сітуацыях.

Першыя заняткі пройдуць 11 траўня ў дзвюх выбраных ваенных універсітэтах: ва Уроцлаве ў Акадэміі сухапутных войскаў і ў Варшаве ў Ваенным тэхналагічным універсітэце. Гэта будуць 8-гадзінныя трэніроўкі па рукапашнаму бою з ужываннем стралковай зброі і гранатамётаў, а таксама навучанне прынцыпам аказання медыцынскай дапамогі і паводзінам у крызісных сітуацыях.

Усяго навучанне будзе арганізавана ў дваццаці выбраных падраздзяленнях. У праекце ўдзельнічалі, у тым ліку, 6-я паветрана-дэсантная і 25-я паветрана-кавалерыйская брыгады. Жаўнераў таксама запрашаюць у дывізію ў Шчэцін ці ваенна-марскую акадэмію ў Гдыні.

У папярэдніх выпусках «Трэніруйся з войскам» прынялі ўдзел больш за 23 тысячы чалавек. У апытаннях пасля курсаў больш за 90 працэнтаў удзельнікаў выказалі задавальненне навучаннем.

Усю інфармацыю пра сёлетнюю кампанію можна знайсці на сайце gov.pl у закладках абароны і навучання.

ав