Беларуская Служба

Вядомыя ў польскай публічнай прасторы асобы з палітычным досведам – гэта стратэгія ўсіх палітычных партый у выбарах у Еўрапарламент

29.04.2024 09:43
Сёлета выбары ў Еўрапарламент пройдуць у краінах Еўрасаюза з 6 па 9 чэрвеня. У Польшчы выбаршчыкі выберуць 53 дэпутатаў.
Будынак Еўрапарламента ў БруселіPAP/EPA/FREDERIC SIERAKOWSKI

Такім прынцыпам пры выбары кандыдатаў у спісы ў Еўрапарламент кіравалася і Польская сялянская партыя, гаворыць Кшыштаф Пашык з парламенцкага клубу “Трэці шлях”. Ён падкрэсліў у эфіры Польскага радыё 24, што выбары ў Еўрапарламент набываюць нацыянальны характар:

-Гэта цяжкія выбары, у якіх павінны ўдзельнічаць вядомыя прозвішчы. Людзі з досведам працы ў публічнай прасторы. У іншым выпадку шанцаў на перамогу няма. Мы гэтага не саромеемся і ставім на вядомых людзей. Гэтыя выбары перастаюць быць рэгіянальнымі, а становяцца больш нацыянальнымі.

У спісы кандыдатаў ад Польскай сялянскай партыі ў Еўрапарламент увойдуць, між іншым, цяперашні міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Гетман, еўрадэпутат Адам Ярубас, дзеючы намеснік міністра замежных спраў Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі, віцэ-спікер Сената Міхал Каміньскі, намеснік міністра сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі і намеснік міністра культуры Бажэна Жэлязоўска, некалі кіраўнік партыі ў Заходнепаморскім ваяводстве, дэпутат Яраслаў Жэпа.

Спісы будуць абвешчаныя сёння, каля 16-й гадзіны.

ав


Расія хоча паглыбіць падзелы на кантыненце перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент

21.03.2024 13:20
«Gazeta Wyborcza» адзначае, што растуць страхі перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент.