Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы - Дзень нацыянальнага сцяга

02.05.2024 10:27
Колеры нацыянальнага сцяга былі зацверджаныя парламентам Польскага Царства ў 1831 годзе падчас паўстання, якое пачалося ў лістападзе.
Польскі сцяг лунае над ВаршавайPAP/Leszek Szymański

2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнага сцяга. Ён быў ўстаноўлены Сеймам у 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў аб польскай ідэнтычнасці і нацыянальных сімвалах.

Пад бела-чырвоным сцягам палякі стагоддзямі змагаліся за Айчыну. Выбар Дня сцяга не з'яўляецца выпадковым і мае гістарычнае абгрунтаванне: 2 мая 1945 года польскія салдаты 1-й дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі вывесілі бела-чырвоны сцяг на Калоне Перамогі ў Берліне.

Колеры нацыянальнага сцяга былі зацверджаныя парламентам Польскага Царства ў 1831 годзе падчас паўстання, якое пачалося ў лістападзе. Белы колер сімвалізаваў дабро і чысціню імкненняў польскай нацыі, а чырвоны - годнасць і веліч кіраўнікоў польскай дзяржавы.

1 жніўня 1919 года, пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці, было прынятае рашэнне, што сцягам маладой дзяржавы будзе бела-чырвонае палотнішча ў роўных прапорцыях - верхняя белая паласа і ніжняя чырвоная, размешчаныя гарызантальна.

вс